безлимитный скайлинк цены

. Оборудование. Реле давления Danfoss (Данфосс) KP KPI CS MBC 5000. Предприятиям.

. Ведьма Ната предлагает. Действующую белую и черную магию. Качественно.





Сайт: http://log.by

Наш сайт расскажет посетителям, то есть вам, о истории и географии Логойска, здесь вы сможете найти информацию о интересных событиях, происходившихпроисходящихкоторые будут проходить в Логойске. Так же, Логойск online - это новостной ресурс, где вы можете оперативно просмотреть дайджест событий, оценить их, оставить комментарии к ним, или написать встречную статью.

Интересно:

Стан Лагойскага графства.

Палац

Пасля смерці ў 1813 і 1816 гг. двух саўладальнікаў, маршалка шляхты Барысаўскага павета Дамініка Тышкевіча і яго стрыечнага брата — былога рэфендара ВКЛ Вінцэнта Тышкевіча, цалкам сканцантравалася ў руках адной асобы. Гэтай асобай быў малодшы брат Дамініка, граф Пій Феліцыянавіч Тышкевіч, які пражыў вельмі доўгае жыццё: ён нарадзіўся ў 1756 г., а памёр у 1858. Двое з трох яго сыноў ад шлюбу з Аўгустай, графіняй Броэль-Плятэр, належаць да ліку найбольш славутых прадстаўнікоў роду Тышкевічаў за ўсю яго доўгую гісторыю. Першы з іх, Канстанцін, у 1826 ці 1828 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт і з 1832 г. займаў пасаду губернскага сакратара. Але найбольш вызначыўся ён як таленавіты этнограф, фалькларыст і адзін з першых на Беларусі археолагаў, а таксама неблагі эканаміст.

У 1837 г. Канстанцін Тышкевіч аснаваў у Лагойску фабрыку баваўняных («папяровых») і ільняных тканін, якая, у адрозненне ад большасці саматужных панскіх прадпрыемстваў, дзейнічала вельмі паспяхова. У справаздачы мінскага губернатара за 1842 г. адзначаецца, што палатняная фабрыка ў мястэчку Лагойск вырабляе тавару на 5770 рублёў у год, які знаходзіць збыт часткова на тэрыторыі губерні, часткова — пастаўляецца ў Рыгу. У краязнаўчым нарысе Паўла Шпілеўскага «Падарожжа па Палессю і беларускім краі», упершыню надрукаваным у Санкт-Пецярбургу ў славутым часопісе «Современник» у 1853 — 1855 гг., гэтае прадпрыемства апісваецца так:

Евстафий Тышкевич

"Лагойск славіцца фабрыкай папяровых і ільняных вырабаў, заснаванай графам Канстанцінам Тышкевічам у 1837 годзе, якая зараз дайшла да пэўнай ступені дасканаласці: на ёй 50 станкоў, якія за год вырабляюць ад 800 да 900 аршын папяровых і ільняных тканін на суму ад 20 да 25 000 рублёў серабром. Ільняная пража для фабрыкі закупаецца ў Мінскай губерні, а папяровая выпісваецца з Англіі (з Манчэсцера). Апрача азначанай фабрыкі, у Лагойску ёсць ліцейная, якая дастаўляе мястэчку і суседнім вёскам чугуны, катлы і розныя іншыя гаспадарчыя і земляробчыя прылады".

Другі брат, Яўстафій Піевіч Тышкевіч, быў яшчэ больш здольным навукоўцам у галіне археалогіі і краязнаўства. У 1842 г. ён адчыніў у бацькоўскім палацы ў Лагойску музей на падставе калекцый, якія пачала збіраць яго маці. Роўных гэтаму збору бадай што не было ў той час на Беларусі. Вось як апісвае яго той жа Шпілеўскі:

"Але асабліва прымячальны ў Лагойску памешчыцкі архіў, які змяшчае ў сабе калекцыю кніг, медалёў і розных прадметаў мастацтва і пачаткам сваім абавязаны графіні Аўгусце Тышкевіч, народжанай графіні Платэр. Зараз кніг налічваецца да 3000 тамоў выбраных твораў, збольш на польскай і французскай мовах, з якіх каля 500 старажытных, і некалькі рукапісаў, аўтографаў і грамат. Медалёў і манет захоўваецца 1140 штук, большай часткай яны адносяцца да польскай гісторыі. З рэдкіх рэчаў у архіве заслугоўваюць увагі: царкоўны крыж часоў Жыгімонта І; два старыя мячы з пазалочанымі выявамі Стэфана Баторыя; сцяг, адняты ў шведаў Стэфанам Чарноцкім, і шпага (шабля) Пятра Вялікага. З прадметаў мастацтва прымячальны: 200 карцін італьянскага жывапісу, часткай копій, часткай арыгінальных твораў Рыма, Фларэнцыі і Неапаля; 48 копій барэльефаў грэчаскага Парфенона; некалькі медалёў з груднымі выявамі і бюсты- работы вядомага аматара-скульптара, навагрудскага памешчыка Рафаіла Слізеня; 220 гравіраваных медных блях літоўскай работы XVII стагоддзя, якія ствараюць важны матэрыял для вывучэння гравіравання ў старажытнай Літве; нарэшце, збор старажытных ваз этрускіх з ліку знойдзеных у Пампеі і Геркулануме".

З 1844 г. Яўстафій Тышкевіч быў абраны на тры гады маршалкам павятовай шляхты. У 1847 г. ён выдаў у Вільні на польскай мове кнігу «Апісанне Барысаўскага павета», у якой даў шырокую панараму жыцця сваіх родных мясцін. Ён абапіраўся не толькі на ўласныя назіранні, але і на матэрыялы афіцыйнай статыстыкі. У прыватнасці, на падставе матэрыялаў рэвізіі 1834 г. ён прыводзіць поўны спіс маёнткаў Барысаўскага павета з пазначэннем уласнікаў і колькасці рэвізскіх душ (мужчынскага полу). З іх на тэрыторыі сучаснага Лагойскага раёна цалкам ці часткова знаходзіліся 6 значных маёнткаў роду Тышкевічаў. Сярод іх былі Лагойск (442 мужчынскія душы), Слабодка (232) і Антаполь (392 душы, большай часткай у сучасным Смалявіцкім раёне), належачыя бацьку Яўстафія Пію Тышкевічу. Пляменніку апошняга Іосіфу Дамінікавічу належалі Плешчаніцы (456 душ), а стрыечнаму брату Міхаілу Іосіфавічу — Камень (369) і Косіна (613, таксама большай часткай у Смалявіцкім раёне). Апошняму належаў таксама маёнтак Мільча (550) у сучасным Вілейскім раёне, да якога адносілася вёска Хацень на самай паўночнай мяжы Лагойшчыны.


© Белорусский каталог сайтов , 2006
Rating All.BY